Старонка:Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка (1931—1932). Частка 1.pdf/62

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

прамываць шлунак і адзін раз на дзень клізму“. А там — пабачым. Пакуль што, завядзіце яго ў амбуляторыю, прамыйце шлунак, і зрабіце яму, як ачухаецца, клізму, але каб усё было зроблена, як мае быць, пакуль усіх сьвятых ня ўспомніць, так, каб яго раматус спалохаўся і выскачыў.

І, зьвярнуўшыся да ўсіх, хто ляжаў, доктар Грунштэйн сказаў прамову, поўную цудоўных мудрых сэнтэнцый.

— Ня думайце, што перад вамі асёл, якога можна вадзіць за нос. Мяне вы сваімі штучкамі не ашукаеце. Я ведаю, што ўсе вы сымулянты і дэзэртыры і адпаведна гэтаму я з вамі размаўляю. Я бачыў за сваё жыцьцё сотні ды сотні гэткіх ваяк, як вы. На гэтых ложках ляжала процьма такіх, якія нічым іншым не хварэлі, як толькі адсутнасьцю баявога духу. У той час, як іхныя таварышы біліся на фронце, яны думалі, што могуць валяцца на ложку, атрымліваць палепшаныя харчы і чакаць, пакуль ня скончыцца вайна. Але яны памыліліся, прахвосты! І вы ўсе, сукіны дзеці, памыліліся! Яшчэ праз дваццаць год будзеце крычаць у сьне, калі прысьніцца вам, як вы ў мяне сымулявалі.

— Дазвольце далажыць, пане старэйшы доктар, — пачуўся ціхі голас ля вакна на ложку, — я ўжо паздаравеў. Я ўжо ўначы заўважыў, што ў мяне дыхавіца мінулася.

— Ваша прозьвішча?

— Каваржык. Дазвольце далажыць, мне была прыпісана клізма.

— Добра, клізму вам яшчэ зробяць на дарогу, — загадаў доктар Грунштэйн, — каб вы пасьля ня скардзіліся, што вас тут не лячылі. Ну, а дяпер усе хворыя, каго я выклікаў, ідзеце ўсе за фэльчарам і атрымаеце, што каму належыць.

І так кожны атрымаў сваю порцыю. Іншыя спрабавалі зрабіць уплыў на выканаўцу доктаравага загаду просьбамі ці пагрозамі, што яны запішуцца ў санітары і што, можа, тыя таксама трапяць да іх у рукі. Што да Швэйка, дык ён трымаўся па-геройску.

— Не шкадуй, — падахвочваў ён ката, які рабіў яму клізму. — Памятай пра прысягу. Нават каб тут ляжаў твой бацька ці