Старонка:Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка (1931—1932). Частка 1.pdf/57

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

чысты жах! Калі-ж ён пад час абходу здаўся, ай, як нам было яго шкода. Выструніўся каля ложка, што сьвечка, казырнуў і кажа: „Дазвольце далажыць, пане старэйшы доктар, сабака, які мяне ўкусіў, быў не шалёны“. Старэйшы доктар зірнуў на яго такім поглядам, што пакусаны закалаціўся ўсім целам і дадаў: „Дазвольце далажыць, пане старэйшы доктар, што мяне наогул ніякі сабака ня кусаў. Я сам сябе ўкусіў за руку“. Пасьля гэтага прызнаньня яго абвінавацілі ў самапараненьні з мэтай ухіленьня ад вайсковае службы.

— Усе хваробы, дзе патрэбна пена на вуснах, дужа трудна сымуляваць, — сказаў тоўсты сымулянт, — напрыклад, падучка. Быў тут адзін эпілептык. Той скрозь выхваляўся, што яму зрабіць лішні прыпадак — глупства. Падаў ён гэтак разоў з дзесяць на дзень, скручваўся, сьціскаў кулакі, заварочваў вочы пад самы лоб, біўся аб зямлю, высалупліваў язык. Карацей сказаць, гэта была найлепшая эпілессія, эпілепсія першага гатунку. Можна сказаць, эпілепсія, як мае быць. Але раптам ускочылі ў яго дзьве скулкі на шыі і дзьве на сьпіне, і пасьля гэтага ён зусім ня мог ані корчыцца, ані біцца аб зямлю. Галавы нават ня мог павярнуць. Ні сядзець, ні ляжаць. Захварэў на трасцу і пад час абходу доктара, трызьніўшы, прызнаўся ўва ўсім. Дый нам усім готыя скулкі добра дадзелі. Ён праляжаў тры дні сярод нас, і яму прызначылі інакшую дыэту: ураньні яму давалі каву з булачкай, увечары кашу ці крупеню, а мы з галоднымі прамытымі шлункамі ды з суровай дыетай мусілі глядзець, як гэты дзядзька жарэ, цьмякае, сапе ды рыгае, перажраўшы. Гэтым ён абвіхнуў трох іншых з парокам сэрца. Тыя тож павініліся.

— Найлягчэй сымуляваць вар‘яцтва, — сказаў адзін сымулянт. — Побач у палаце ёсьць два настаўнікі. Адзін бесьперастаньня крычыць удзень і ўначы: „Вогнішча Джордана Бруно яшчэ курыцца. Аднавіць процэс Галілея!“ А другі брэша: перш тры разы паволі „гаў, гаў, гаў“, потым пяць разоў шпарка „гаў-гаў-гаў-гаў-гаў“, а пасьля зноў паволі, — і так бесьперастаньня. Яны абодва ўжо вытрымалі больш, як тры тыдні... Я перш таксама хапеў удаваць вар‘ята, які скруціўся на рэлігійнай глебе, і правяшчаць аб бязгрэшнасьці папы. Але