Старонка:Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка (1931—1932). Частка 1.pdf/20

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Я толькі вось павініўся, што можа гэта я забіў эрцгэрцага Фэрдынанда.

Ураз шасьцёра чалавек у жаху схаваліся пад вашывыя коўдры.

Толькі босьніец сказаў:

— Хвацка!

Кладучыся ва ложак, Швэйк зазначыў:

— Дрэнна, што ў нас няма будзільніка.

Ураньні яго ўсё-ткі ўзбудзілі і бяз будзільніка, і акурат а сёмай гадзіне Швэйка везьлі ў турэмнай карэце ў краёвы крымінальны суд.

— Позная птушка вочкі працірае, а раньняя зубкі калупае, — сказаў сваім спадарожнікам Швэйк, калі турэмная карэта выяжджала за вароты паліцэйскае ўправы.


РАЗЬДЗЕЛ ІII

ШВЭЙК ПЕРАД СУДОВЫМІ ДАКТАРАМІ

Чыстыя, прытульныя пакойчыкі краёвага крымінальнага суду зрабілі на Швэйка найлепшае ўражаньне: пабеленыя сьцены, чорныя вычышчаныя краты і сам тоўсты пан Дэмартыні — старэйшы наглядальнік дому папярэдняга ўвязьненьня, з фіялкавымі закасамі на рукавох і аблямоўкай на форменнай шапачцы.

Аднаўлялася слаўная гісторыя рымскага ўладаньня над Ерусалімам. Арыштаваных выводзілі і станавілі перад судом Пілатаў 1914 году, а судзьдзі, што вялі сьледзтва, замест таго, каб сумленна памыць рукі, пасылалі да Тэпсыга[1] за наперчаным смажэньнем і пільзенскім півам і падавалі новыя ды новыя абвінавачаньні ў дзяржаўную пракуратуру.

Тут найчасьцей зьнікала ўсякая лёгіка і перамагаў артыкул, душыў артыкул, вар‘яцеў артыкул, пырскаў артыкул, сьмяяўся артыкул, пагражаў і не дараваў артыкул. Гэта былі жонглёры законаў, служкі мёртвай літары закону, жаруны абві-

  1. Рэстаран.