Старонка:Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка (1931—1932). Частка 1.pdf/2

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

РАЗЬДЗЕЛ І

ЯК УДАЛЫ ВАЯКА ШВЭЙК УБІЎСЯ Ў СУСЬВЕТНУЮ ВАЙНУ

— А Фэрдынанда-ж нашага забілі, — сказала Швэйку яго чалядніца.

Колькі год таму назад, калі мэдыцынская камісія вызнала Швэйка за ідыёта, ён пашоў з вайсковае службы і цяпер перабіваўся гандлем паршывымі дварнякамі, якіх выдаваў за патомкаў самага шляхецкага роду. У цяперашні момант ён заняты быў тым, што шмураваў свае калены оподэльдокам — у яго быў раматус.

— Якога Фэрдынанда, пані Мюлер? — зацікавіўся Швэйк, ня кідаючы масаваць калены. — Я знаю двух Фэрдынандаў. Адзін служыць у фармацэўта Прушы і выпіў у яго неяк раз у памылцы мазь на выросьліваньне валасоў. А яшчэ я знаю Фэрдынанда Какошку, таго, што зьбірае сабачыя каўцюхі[1]. Абодвых ані ня шкода.

— Ды не, паночку, эрцгэрцага Фэрдынанда, таго, што жыў у Канопішчы[2], таго таўстога, набожнага...

— Езус, Марыя, — закрычаў Швэйк. — Вось табе й маеш!.. А дзе-ж гэта пану эрцгэрцогу прысьпела?

— Кажуць, дзеўбанулі яго ў Сараеве. З рэвольвэру. Ёхаў ён там са сваёю эрцгэрцагіняй у аўтомобілі...

— Бач, як яно, пані Мюлер, у аўтомобілі... Ведама, гэткі пан можа параскашавацца... А, пэўна, і не падумаў, што такія аўтомобільныя падарожжы могуць дрэнна скончыцца. Ды яшчэ

  1. У Празе зьбіралі сабачы кал — дубіць скуры.
  2. Палац эрцгэрцага Фэрдынанда ў Чэхіі.