Старонка:Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка (1931—1932). Частка 1.pdf/198

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

квітаецца са мной па-своему. Ён прачытаў у аднэй нямецкай газэце пераклад разьдзелу, у якім ён апісаны так, як сапраўды выглядае ў жыцьці. Я зайшоў тады да яго, і ўсё абыйшлося добра. Пад другую гадзіну ўночы ён ужо ня мог стаяць на нагах і адно паўтараў: "Гэй вы, гіпсавыя галовы! Я, Отто Кац, фэльдкурат!"

Людзей падобных да нябожчыка Брэтшнэйдэра, дзяржаўнага шпега старое Аўстрыі, і цяпер многа таўчэцца ў рэспубліцы. Іх надзвычайна цікавіць, хто аб чым гаворыць.

*

Ня ведаю, ці ўдасца мне дасягнуць гэтаю кнігаю таго, чаго я хацеў. Ужо адно тое, што я чуў, як адзін аднаго лаяў: "Ты дурны, як Швэйк", ня кажа на карысьць гэтага. Аднак, калі слова "Швэйк" стане новаю кветкай у пышным вянку лаянкі, дык мне выпадзе з даволіцца гэтым новым узбагачэньнем чэскае мовы.