Старонка:Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка (1931—1932). Частка 1.pdf/116

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ства, акурат так, як рабілі гэта праз колькі тысячагодзьдзяў нашыя сучасьнікі, перад тым, як ісьці агнём і мячом на супраціўніка. Людаеды на Гвінейскіх выспах перад урачыстым зьядзеньнем ваеннапалонных або людзей ні навошта ня вартых, як напрыклад: місіянэраў, вандроўнікаў, коміваяжэраў розных фірм і проста цікавых, рабілі ахвяры сваім багом, выконваючы розныя рэлігійныя цырымоніі. Адылі затым, што да іх не дасягнула яшчэ культура папоўскіх рыз, яны ў гэткіх урачыстых выпадках аздабляюць свае зады яскравым птушыным пер‘ем. Сьвятая інквізіцыя, як паліла свае няшчасныя ахвяры, папярэдне адпраўляла ўрачыстае набажэнства. Калі караюць сьмерцю, заўсёды асыстэнтам бывае поп і сваёй прысутнасьцю гняце асуджанага: у Прусіі падводзіў пад сякеру няшчаснага асуджанага пастар; каталіцкі ксёндз выконваў тую самую ролю ў Аўстрыі пад шыбеніцай, а ў Францыі — пад гільётынай; поп пасабляў асуджанаму сесьці на электрычнае крэсла ў Амэрыцы, а ў Гішпаніі — на крэсла з хітрай прыладай да задушэньня; рэволюцыянэраў у Расіі праводзіў на сьмяротную кару барадаты поп і г. д. І ўсюды божыя служкі праводзілі іх з укрыжаваным хрыстом у руцэ нібы казалі: „Табе, галубок, усяго па ўсім адсякуць галаву, або цябе, даражэнькі, толькі засіляць, задушаць ці пусьцяць у цябе пятнаццаць тысяч вольт, — але што гэта значыць, калі параўнаць з тым, што давялося зазнаць Ісусу хрысту.“

Вялікая разьніца — сусьветная вайна таксама не абыходзілася без папоўскага блаславеньня. Палкавыя папы ўва ўсіх арміях маліліся ды правілі набажэнствы за перамогу тых, чый елі хлеб. Як каралі сьмерцю салдат у аўстрыйскім войску, зьяўляўся ксёндз, не абыходзілася без яго і тады, як каралі чэскіх легіянэраў.

Нічога не адмянілася з тэй пары, як разбойнік Войцэх, якога празвалі „сьвяты“, зьнішчыў падбалтыцкіх славян з мячом у аднэй руцэ і з крыжам — у другой. Забойцы — цары, каралі ды іншыя ўладары — зганялі, як быдла ў разьніцу, свае народы з усяе Эўропы. Плячо ў плячо з уладарамі ішлі папы ўсіх вызнаньняў, пасылаючы народам блаславеньне і падводзячы іх да прымусовае, што страціла свой сэнс, прысягі,