Перайсці да зместу

Старонка:Пес’ни (1904).pdf/13

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Дык як раз на той час наляцели круки,
Дык-мяне повели у той лѣс панятым,
Каб им дна ня было акцизникам тым!
Як спыталися ўсих, прачитали той „ах“,
Што злавиўса Пятрук (а набреханаж — страх)
Там такоя стаиць, што и ў думцэ няма:
Паравик змеевик и якаясь шляма…
Прачытали ото и яще там-папер;
Пагляджуж, скажу я, што та будзе цяпер?
Прасьцидацель сказаў: „пяць минут пярерыў“!
И ў камарку шмыгнуў, полька ксіонжку хакрыў.
И усе поднялись и пайшли, хто куды;
Я застаўся сядвець, усе роўна з нуды.
Як вярнулися зноў, дык адзин той устаў,
Што сядзеў на концы и найболей пытаў
Паглядзеў на усих, як узяўся, за стол,
Як зачаў іон крычаць: „прытакол, прытакол“,
И казну спаминаўси трубу и каціол,
И муку и мяшок, ды усе „прытакол!“
Я сиджу и дрыжу, каб мяне ня назваў
Кали браз’ць! И я тут! А бодай ты пропаў!…
Але хвали мяне, справедливым заве;
На Пантурку зыркне — як скацина раве:
Винават, винават, няхай плаце казне,
И ў турму и ў Сыбир и яще кудысь пхне…
Гаварыў, гаварыў, ажна пиць, захацеў,
Так як бульбу Пятра пасалиўши да зъеў:
А сказаць бы за што! За свае, за дабро:
Чалавек захацеў зрабиць водки з вядро;
Что за науда яму: каб іон свету не знаў,
Чы Пантурка зъеў блин, чы гарелки нагнаў?
Потым стаў выличаць свои страты акцыз:
Тый дык так бы зубами Пантурку загрыз!
Наличаў, наличаў, и двайну и трайну,
Як шынкар у карчме тваю чарку адну.
И начыне забраць и худобу прадаць,
Што ў казну, то ў казну и яще камусь даць.