Старонка:Лекары і лекі, Два жаніхі.pdf/14

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Знахарка

Сорамна нам біцца і грэх, калі чалавек памірае. Трэба лепш богу памаліцца. (Становіцца на калені каля хворага і моліцца).

Бацька

Ай! Хутчэй-бы сын прыехаў, можа-б ён доктара прывёз.

Знахарка

Калі нічога не памагае, дык гэта хвароба, мусіць, ня тутэйшая.

Маці

Кажуць-жа, што цяпер нейкая гішпанка ходзіць, дык можа і яна?

Голас за сцэнай

Тр-р-р.

Маці

Вось, можа і сын? (Бяжыць да акна глядзець). Ну, так — ён. І яшчэ нехта з ім. (Падышла да хворага).

Знахарка (села ў куточку).

ЗЬЯВА 3.
Тыя-ж, Сын і Доктар

Сын
(кідаецца да бацькі.)

Што, памёр?!

Маці

Не, толькі вось мучыцца.

Сын

Чаму-ж на падлозе?

Бацька

Сынок мой!

Сын

Трэба падняць на ложак.

Маці

Ды гэта мы хацелі вынесьці яго на двор.