Старонка:Лекары і лекі, Два жаніхі.pdf/13

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Знахарка

Можа яшчэ пацягаць? Не, гэта ад майго лякарства.

Маці

І я-ж таксама давала.

Бацька

Ой, ратуначку! Яшчэ горш стала, як было.

Знахарка

Вось, гэта ад вашага лякарства горш зрабілася.

Маці

Хто яго ведае, усё зьмяшалася.

Знахарка

О, сваім лякарствам папсулі, а цяпер скажаце, што маё не памагло.

Маці

Пэўна, тваё лякарства нічога не памагло, калі горш зрабілася. Толькі любіце браць грошы!

Знахарка

Дык што-ж я, павашаму, зьдзірніца якая-небудзь, ці што? Добры інтэрас: заместа дзякуй, дык яна аблаяла. (Устаўшы). Чакай-жа! зраблю так, каб ён ніколі не паправіўся!

Маці (устаўшы).

Пашла вон з мае хаты! (Ідзе, выпіхаючы да дзьвярэй знахарку).

Знахарка

(Выкручваецца і выпіхае да дзьвярэй гаспадыню. Так некалькі разоў, з лаянкай).

Бацька

Ай, паміраю.

Маці і Знахарка
(кідаюць біцца).

Маці
(бярэ грамніцу, запальвае і абносіць хворага).

Ой, што-ж гэта будзе-е-е? (Плача). Як-жа гэта я буду жыць без гаспадара-а-а?