ВОСЕНЬ
Глухой, таемнай сьцежкай Падкралася за летам, Уселася на ўзьмежку І занудзіла сьветам.
Няўпынна, безнадзейна, Сьлязьмі, як мак, драбнютка Заплакала нявейна, Маркотна і няхутка.
І з ёю разам хмары Заплакалі дажджамі, Навісьлі шопай хмарай Над вёскамі, палямі.
І то-ж бо: — неласкава, Пустэльна поле гола. Ў стагох стаіць атава, І пушча жоўта-квола.