ТУМАН
Навіс пасьцілкаю туман, З імглы сатканы часта-густа, Заслаў лес, поле і курган, Паўзе да хат, як смоўж той тлусты, —
І, быццам цяжкі грэх жыцьця, На сэрцы шэрай лёг жудою, І, яснасьць дум і пачуцьця Прыкрыў, халодны ён, сабою.
1923 г.