Да Пятра зязюленька Ў лесе кукавала; Да шлюбу Гануленька Весела сьпявала.
Ды гуляла, цешылась, Не хапала ночы. Ой, вячоркі-веселасьць. Ой, гады дзявочы!
Мінула зязюленькі Ў лузе жыраваньне, Сьцішала Гануленькі Пры бацькох сьпяваньне;
Ня цьвіці ты, зелейка — Рута-мята ў садзе; Ўбралі Ганну ў белейка, Садзяць на пасадзе.