МАТЫЛІ
Помню — хлопчыкам маленькім Падабаў я зелень ніў І на пожні, каля рэчкі, Матылёў лавіць любіў.
Так у гульнях і забавах Дзень за дзень міналі ўсьлед, А у ночку на купальле Ў лес шукаць бег агняквет.
А цяпер, калі шукаю Праўды, шчасьця для людцоў, Ці ня тое-ж дзіцянё я, Што лавіла матылёў?
1920 г.