Старонка:Ветразі (1929).pdf/9

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
Так было, калі цэлы сусьвет
Слухаў рытмы змаганьня і сьмерці.

II

Ашчэрыла зубы халодная сьмерць.
Павісла туга над сусьветам…
І чуліся словы:
— Змагацца!..
— Гарэць!..
У рытмах разьюшаных ветраў.

Гарэла у жылах бунтарская кроў;
Над сьветам рыпелі марозы…
Плылі ў далячынь мармуровых сьнягоў
Абозы, абозы, абозы…

Кудысьці абозамі бавілі хлеб,
Вінтоўкі, гарматы, патроны, —
Адтуль-жа прывозілі енкі і стогны, —
Жахлівыя енкі бязногіх калек.