Старонка:Ветразі (1929).pdf/71

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ЛУКІШКІ

За белыя сьцены халоднай турмы,
У чорны спакой казэматаў
(Дзе верныя слугі сусьветнай маны
Вартуюць Лукіскія краты),

Чыясьці рука ад шырокіх палёў,
Праз ката народнае волі,
Мне з хлебам паслала адзін васілёк —
Красу беларускага поля.

Ня ведаю,
Хто яго зараз прынёс —
Таварыш,
Сястра,
Ці дзяўчына?..
А толькі забілася сэрца да сьлёз,
І я зарыдаў бяз прычыны…

Здавалася, бачу палі, сенажаць
Праз сьцены сырых казэматаў…
Таварыш, таварыш!