Старонка:Ветразі (1929).pdf/7

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Так доўга, так доўга, штоноч і штодзень
Хадзіла яна, вандравала.
Праводзіў жанчыну дзяржаўны портфэль,
Капэлюш, сурдут, акуляры.

Казалі адны, што дзяржаўны сурдут
Насіў „чалавечак“ нянаскі, —
Другія казалі — портфэль і сурдут
Дык проста хадзіў самапасам.

Ці быў там калі і які чалавек,
Ці проста сурдут пры портфэлі, —
Ня гэтыя дзеі цікавяць мяне, —
Цікавяць інакшыя дзеі…

Магутнай рукой чалавечы парыў
У час найвышэйшай пакуты.
Праз краты няволі у кубак наліў
Жанчыне віна і атруты.

У муках канаў заміраючы дзень,
Замкнуўшы ўчарашнія дзеі…
Там бачылі людзі, як скрыўджаны цень
Пакінуў распусную дзеву.

На мутнай вадзе задрыжэлі агні…
Трашчэлі, ламаліся краты…
Над чорнай магілай сьмяртэльнай маны
Салют аддавалі гарматы.