Старонка:Ветразі (1929).pdf/6

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ЦЕНІ ДАЎНЯГА

Так над вежай даўняй славы
Быў пастаўлен чорны крыж.

I

Дзе сьпіць у курганах былая любоў,
Замкнуўшы мінулыя дзеі, —
Калісьці ў кароне расійскіх цароў
Хадзіла распусная дзева.

З вачэй яе беглі у даль туманы,
А вусны?!. Вужачыя вусны…
Пад тонкім адзеньнем сусьветнай маны —
Адбітак сусьветнай распусты.

Дзе пройдзе, дзе ступіць — там праўды няма,
Там нельга чагось дамагацца…
Паўстане там зьнекуль царква і турма,
Паўстануць палацы, палацы.

Там чорныя здані на белай сьцяне
Зьбіраюць людзкія пакуты…
Там людзі будуюць карчму на карчме, —
Бяду разбаўляюць атрутай.