Старонка:Ветразі (1929).pdf/40

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Дай руку,
Гэту здань ракавую
Шчырым словам разьвей, разгані,
І табе мо‘ аднэй раскажу я,
Раскажу пра мінулыя дні.


∗     ∗

Ёсьць на сьвеце усякія душы…
Заўжды чулых ня любіць сусьвет…
Уяві:
Ты цалуеш падушку, —
Дарагую цалуе сусед…

І ня спыніш тады парываньняў,
Будзеш доўгія ночы бяз сна
Ты праводзіць да сіняга раньня
За шыпучым бакалам віна…

Дым жальбы не разгоніш сьлязамі,
Раны сэрца ня выгаіш сном,
А нябачна заплоціш гадамі
За яе, за парыў, за віно…

Пражывеш маладосьць і містычна
Нешта будзеш у дальнім шукаць…
Пражывеш, каб сказаць апатычна:
„Нельга хлеб на лятункі мяняць“.