Старонка:Ветразі (1929).pdf/34

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

∗     ∗

Не глядзі з дакорам, дарагая,
Не глядзі,
Ня будзі загубленага маю,
Ня будзі…
Не адна ты сэрца хвалявала,
Не адна,
Пі юнацтва палкія бакалы,
Пі да дна…
Як астудзяць першыя марозы
Кроў, —
Не дагонім бэзавыя крозы
Зноў…
Выпівай-жа палкія бакалы, —
Пі да дна,
Не адна ты сэрца хвалявала, —
Не адна.

1927 г.