Старонка:Ветразі (1929).pdf/27

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Тут бацька й сын,
Тут бацька й сын

Ахвотна з гонарам адзелі
Тады расійскі карабін,
І ветрам шытыя шынэлі.

А недзе там,
А недзе там

Старыя гнёзды вартавалі:
За грошы куплены салдат, —
Крыжы, вяроўкі і мэдалі.

Расійскі трон,
Салдат, барон,

Да іх, як неякі дадатак:
Францускі штык, ангельскі танк,
Амэрыканскія гарматы.

Напорны час,
Імклівы час,

Гарыць агнём жывое сэрца…
Крывёю купленае раз
За золата не прадаецца.

Варожы плян,
Варожы сьцяг

Навалай грознаю памяты…
Няўдалы шаг, няўдалы шаг,
Нікчэмны танкі і гарматы.

Бо мы далі,
Далі зарок