Старонка:Ветразі (1929).pdf/26

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

АБ МІНУЛЫМ

Напорны час,
Імклівы час…

Гарыць агнём жывое сэрца…
Крывёю купленае раз
За золата не прадаецца.

Успомні, дружа,
Дружа мой

(Сягоньня стоячы ў аддалі),
Якою страшнаю цаной
Мы сьцяг саветаў здабывалі.

Пылалі дні,
Гарэлі дні

Крывава-дымным агняцьветам…
У далях дальнія агні,
І недасягнутая мэта.

А мы ішлі,
А мы ішлі

З нечалавечаю адвагай, —
Ці стаць ахвяраю зямлі,
Ці зьдзейсьніць з гонарам прысягу.