Старонка:Ветразі (1929).pdf/17

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ад Эўропы, Кітаю да Турцыі
Гэта — рэха стралы пяруна.
Гэта — гром і пажар рэволюцыі, —
Лёдаход, будаўніцтва, вясна.

Гэта тое магутнае, новае, —
Гэта новых падзей уладар…
А між тым, —
Гэта рысы знаёмыя, —
Гэта нашае моладзі твар.

1-II—29 г.

|}