Старонка:Аляхновіч Пан Міністар.pdf/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Люба. Ну, дык я пайду цяпер у свой пакой, распрануся.

Пупкін. Распраніся, дзетанька, і прыходзь сюды, пагутарыш з дзядзенькай, дзядзенька твой бедненькі, ніхто яго ня любіць, ніхто не цалуе...

Люба. Добра, дзядзенька, я зараз... (выйшла ў свой пакой).

Зьява 4

ПУПКІН і МАРТА.

Пупкін (да Марты). Заусёды ўлезеш ня ў пору. Хоць-бы ў дзьверы пастукала.

Марта. Калісь ня трэба было ані ў дзьверы стукацца, ані рахункаў здаваць, пакуль ня было гэтай... пляменьніцы! (іронічна). Гм! Добрая пляменьніца! (дразьніць яго). „Пацалуй дзядзеньку! пацалуй, ціпачка!“ фу!!

Пупкін. Ды што ты сабе думаеш! Гэта-ж... як той... таго... гэта родная сястра маей сястры... Ды не... што я кажу!.. гэта родная дачка маей сястры...

Марта. Але! Махлюй, махлюй, Філімон! Я не такая дурная! Я ведаю, чым гэта пахнець.

Пупкін. Ты як гэта са мной гаворыш! Колькі я ўжо разоў казаў, каб ты не казала мне „ты“. Ты ведаеш, хто я такі? ты ведаеш, з кім гаворыш? Я хутка ўжо буду міністрам! Разумееш?

Марта. А калісь было ня тое! (Паўтараючы яго даўнішнія словы). „Ты, Мартачка такая, ты, Мартачка, гэтакая, то, Мартачка, тое то, Мартачка, сёе, я з табой, Мартачка, жаніцца