Пракосы напамяць (1932)/Пракосы напамяць/Яшчэ і ня прызнаны ён

З пляцоўкі Вікікрыніцы
За вучобай ⁂ (Яшчэ і ня прызнаны ён)
Верш
Аўтар: Сяргей Дарожны
1932 год
⁂ (Пакуль са мною ты яшчэ)

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




∗     ∗

Яшчэ і ня прызнаны ён,
Нідзе, нікім ня змушчаны,
Расьце мой верш з палянамі,
З дубровамі ды пушчамі.

Расьце мой верш, гартуецца,
Гавораць словы шчырасьцю,
Бліжэй да сэрца туляцца,
Каб перад вамі вырасьці

Вязанкаю імкнёных дум,
Поэмаю ці доказам,
Пра найвялікшых дзей хаду
І нашы дні высокія.

Пра тых, што наканоўвалі
Шляхі, і заўжды клікалі:
— Мы ня жывем высновамі,
А справамі вялікімі.

Я разам з імі, дужымі,
Іду на штурмы будучынь,
Я разам з імі, мужнымі,
Свой песенны бяру пачын.

Я слаўлю тых гартованых
І тых, што заўжды клікалі:
— Мы ня жывем высновамі,
А справамі вялікімі!

Менск, 10-IX—31 г.