Пракосы напамяць (1932)/Пракосы напамяць/Пакуль са мною ты яшчэ

З пляцоўкі Вікікрыніцы
⁂ (Яшчэ і ня прызнаны ён) ⁂ (Пакуль са мною ты яшчэ)
Верш
Аўтар: Сяргей Дарожны
1932 год
Ліст з Палесься

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




∗     ∗

Пакуль са мою ты яшчэ,
І ў небе мітусь ластавак…
У вобдымкі тваіх вачэй
Прыходжу госьцем часта я.

Чаму? і сам ня ведаю,
Якою п‘ян труізнаю,
А толькі ледзь прыеду я,
Перада мною ты ізноў…

Прыгожая і статная,
Як песьня непаўторная
Пра ўсё, што не адзначана,
Пра ўсё, што не аторана.

Мой шлях — дарога простая,
Жыцьцё — другая любая.
І мне ня шкода ростані
Са ўсім, што ўчора згублена.

Што трэба мне, бадзячаму?
Душа ня звыкла чуліцца.
Жыцьцё маё адзначана,
Як пройдзеная вуліца,

Дзе ў кожнай золкай шыбіне
Я сотні раз падвоены,
Дзе першы том душы маёй
Табе купіць дазволена.

Чытай, мацуй высновы сну —
Мае надзеі сьветлыя.
А я зьбіраю слоў вясну
У нізку вершаў гэтую.

Каб ты — уцеха дум маіх
Прыгожая і статная,
Пра ўсё, што сёньня думаю,
Была маной астатняю.

25-V—30 г.