Перайсці да зместу

Беларускі правапіс (1927)/Часьць першая/7

З пляцоўкі Вікікрыніцы
§ 6. Галосныя пасьля зацьвярдзелых § 7. Правапіс галосных
Падручнік
Аўтар: Язэп Лёсік
1927 год
§ 8. Падвойныя літары

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




§ 7. Правапіс галосных.

Літары О, Э.

Правіла 11. Гукі о, э (а таксама ё, е) чуваць выразна толькі пад націскам: горы, рэчкі, добра, чэрап; сьлёзы, вёдры, сені, вецер.

Калі націск зыходзіць з гэтых гукаў, то заместа о, э чуваць і пішацца а, а заместа е, ёя: горы — гара, рэчка — рака, чэрап — чарапы; лес — лясы, вербы — вярба, увесну — вясна, сьлёзы — сьляза, вёдры — вядро, цёплы — цяпло.

Практыкаваньне 12. Горы, як волаты, падымаюцца к небу. Стаіць гара высокая, а пад гарою — гай. Наш ячмень рэдкі, а ваш яшчэ радзейшы. Шэпчуць вербы над рэчкаю. Зашаптала вярба над ракою. Пачуўся птушыны шчэбет. Птушкі ў лесе шчабяталі. Увосень холадна, а ўзімку халадней. Увесну цёпла, а ўлетку цяплей. Кужэльнае палатно ткуць з кужалю. Маладому моладасьць, а старому старасьць. Работы на полі даўно скончаны. Шэрага зайца называюць шараком. І мая капейка не шчарбата. Чалавек — гаспадар прыроды. Хто ў жніво халадку шукае, той узімку галадае. Голад і холад мучаць людзей. Садовыя дрэвы глуміць чарва. Чэрві капусту аб’елі. Глуха шэпча лес зялёны. Ці паскачаш, ці паплачаш. Цэлае лета вісеў жолуд на дубе. Жалуды растуць на дубе. Ніводзін стрэл не прапаў дарма. На вайне стралялі з гармат. Сёстры гулялі ў садзе. Сястра пашыла прыгожую сукенку. Праляцела борзда лета. Кругом усё зелена. Поле пакрылася зяленівам.

Літары Е, Я.

Правіла 12. А. Гук е чуваць ясна толькі пад націскам: палена, калена, лета, мелка, асеньні, неба.

Калі націск зыходзіць з е, то заместа е чуваць я: землі — зямля, лежань — ляжыць, сем’і — сямейка, зелена — зялёны. (Бач. прав. 11).

Не пад націскам е пішацца ў наступных разох:

1) Перад ненаціскным а ці я: лесавік, сенажаць, селянін, цецярук.

2) У З-м і далейшых складох перад націскам: ве-лі-чы-ня, зе-ле-на-ва-ты.

Але ў такіх словах, як сьвяткаваць, ясакар, якава (Ня бачыць сава, якава сама), я-зы-ка-ва-ты і іншых пішацца я, а не е, бо тут я ў корані.

Б. Ненаціскное я пішацца:

1) Перад тым складам, на каторы падае націск: бя-да, ня-ма, ня-хай, я-на, ля-сы, зям-ля, зя-лё-ны, ве-ра-ця-но, ля-жыць.

2) У 2-м складзе перад націскам, калі ў першым няма а ці я: ня-шы-ро-кі, ня-ву-чо-ны, ля-су-на, бя-ду-на.

Увага. Аб тым, калі я пішацца ў канчатку, глядзі ніжэй: § 12, прав. 34; § 13, прав. 40 і 42.

Практыкаваньне 13. Ляжыць невядомы бядак. Неспакойна зашумела жыта маладое. Уся сямейка сьпіць ды спачывае. У пастушкі няма служкі. Сьпее-дасьпявае колас сіратой. Абы бяда, а шыя будзе. Мой брат любіць паляваньне. Наш сусед занядужаў. Зямля мае галавобразную форму. Усьлед думкам неспакойна вецер падпявае. Сенажаць ужо скошана. Птушкі перасталі сьпяваць. У няўмекі рукі калекі. Няшырокая дарога падымалася на горку. У нашага суседа была ўчора бяседа. Селянін арэ сваё поле. Сяляне аруць сваё поле. Каля гаю стаіць векавечны курган. Сьнегавая вада. Веснавая кветка. Бачыць вока, да ляжыць далёка. Ня бачыць сава, якава сама. Кожная рэч мае велічыню. Садовіна яшчэ зеленаватая. Цянькі на два дзянькі. Ці цяпер, ці ў чацьвер. Жар быў нястрывалы. Памятай мяне, як я цябе. Павесялела сялянская доля. Пацямнела ў хаце. Нешчасьлівая доля. Зелянее травіца. Вада ў рэчках абмялела.

Правіла 13. На словы не, без ня падае націск; яны становяць як-бы частку таго слова, перад каторым стаяць, і дзеля гэтага часам пішацца не, без, а часам — ня, бяз. Ужываньне гэтых слоў падлягае правілу 12, і пішацца ў іх то е, то я, у залежнасьці ад таго, на якім складзе націск: не магу, не хачу, не знайшоў, не пе-рас-та-юць, не пе-ра-жы-веш, не дзе-ля таго; ня буду, ня ведаю, ня шуміць; без вады, без ахвоты, бяз хлеба, бяз дроў.

Словы цераз, перад і пера нязьменна пішуцца з літарай е, бо заўсёды перад е будзе стаяць ненаціскное а, напр.: цераз мост, перад намі; перавоз, церасчур і т. д.

Словы дзеля і каля прынята пісаць нязьменна з літарай я на канцы: каля мліна, каля броду, каля мяне, каля вады; дзеля гэтага, дзеля таго.

Практыкаваньне 14. Ад прыбытку галава не баліць. Ня слухаеш ківа, паслухаеш кія. Без правадыра войска гіне. Будзе кій, да не такі. Ніхто ня дасьць самохаць волі. Няма тае хаткі, каб ня было звадкі. Нішто багатых ня турбуе. Без ахвоты няма работы. Ня так шкода, як нявыгода. Адважны не баіцца няўдачы. Абяцаная шапка на вушы ня лезе. Упартыя адзін другога не пераважаць. Цераз сілу і конь не пацягне. Тады хіба перастане, як уся сарока бела стане. Дзіця перапалохалася ды захварэла ад пярэпалахаў. Летась у нас былі пярэбары на новую кватэру. Баяцца не цівуна, а яго бізуна (старая прыказка). Без падпалы дровы не гараць. Чужым розумам век не перажывеш. Бяз штукі ня ступіць. То не бяда, што ня п’ецца вада. Каля рэк туман падымаецца. Не шкадуе, хто серадуе. Каля плоту расла крапіва. Перад невадам рыбы ня ловяць. Перад Тодарам расхадзіўся ходарам. Сын вярнуўся дзеля хворае мацеры. Цераз мора катоў хвост (восілка на вядры). Запас бяды ня чыніць. Няпрыветна цераз вокны ночка пазірае.

Правіла 14. У складох пасьля націску ў аснове слова заўсёды пішацца е: восень, вецер, возера, певень, лецейка, брацейка, вучыцель, выехаць, выцерабіць, вывесьці, сіненькі, беленькі, патрэбен, повен), а таксама ў такіх разох, як — чытае, гуляе, бялее — чытаеш, гуляеш, бялееш.

У словах — памяць, месяц, пояс, заяц, чэлядзь, дзевяць, дзесяць, тысяча — пішацца я, бо тут я ў корані.

Увага. Гэтае правіла агулам можна выразіць так: „У складох пасьля націску пішацца Е за выключэньнем тых слоў, дзе Я ў корані або ў канчатку“.

Практыкаваньне 15. Увосень багат і верабей. У месяцы маі зелянеюць гаі. Ціха на полі ў палудзень гарачы. Повен хлявец белых авец (зубы ў роце). Што шуміш так неспакойна, жыцейка, у полі? Вот і лецейка настала. Адным поясам тысяча падпіразана (сноп). Лён пакрыўся харошанькімі сіненькімі красачкамі. Цыган як галее, дык сьмялее. А цемната ўсё гусьцее і гусьцее. Аж дзервянее ў жнеек рука. Жыта ўжо высьпела. Вывела ваўчыха трох ваўчанят. Ластавачка вылепіла харошанькае кругленькае гнязьдзечка. Усюды зелень і кветкі. Ад лецечка да лецечка чакай, маё дзецечка. Што маем — не хаваем, а страціўшы — плачам. На нашым лузе вялікае возера. Чуліся гукі дзявочых песень. Сонейка весела пазірала з неба. Пасеку выцерабілі. Чуваць птушыны шчэбет. Чэрвень, ліпень і жнівень — летнія месяцы. А які месяц верасень? Вершы вучаць напамяць. Мне стала вусьцішна і боязна. У дзесятку дзесяць адзінак, а ў тузіне — дванаццаць. Маленькае, кругленькае — да неба дакінеш (вока). Заяц шпарка бегае. Свой свайму паняволі прыяцель.

ЗАДАЧКА 14-ая. Сьпісаць і паставіць заместа рысак літары а, э.

Маладому молад—сьць, а старому стар—сьць. Дзякуй за полудзень: я і так ня гол—дзен. Малаць—біты мал—цілі ў тры ц—пы. Малако цэдзяць праз ц—дзілку. Адны толькі парыж—лыя стагі ст—ялі па грудох з востраю ж—рдкай у версе і нудна пазіралі ў неба. Работы на полі даўно сконч—ны. Шэрага зайца называюць ш—раком. Па маёй гал—ве астанецца ўсё табе: і т—ўкач, і мялён, і ст—рожа, і прыгон. За дурною г—лавою н—гам няма сп—кою. Глух— лес гамоніць. В—ўка ногі кормяць. М—лако трэба адц—дзіць. Спараную бульбу адц—джваюць. Учора было сьвят—. Што з возу спал—, то прапал—. Сяляне лічаць цыганоў найлепшымі к—наваламі. Зайчаняты скора выр—стаюць. Шый, як злож—на. Сабакі бр—халі. Шыв—рат навывар—т. Што хор—ш—, тое само сябе хваліць. Чужымі рукамі добр— толькі жар загр—баць. Цер—з сілу і конь ня ступіць. Час—м з квас—м, а парою з в—дою. Ч—лавек — гаспадар прыроды. Цешыўся стар—ц, што пер—жыў мар—ц. Ці паскач—ш, ці паплач—ш. І мая капейка не шч—рбата. Цаца, цаца ды ў кіш—ню. Выр—таваны з вады конь і лужыны баіцца. Хто ар—, а хто б—рануе — усіх сьмерць пар—ўнуе. Глуха ш—пч— лес зялёны. Пер—блуталіся на др—ве галіны. Лес шуміць і ракоч—. Падняўшы ўгору стройны в—ласок, ные сірацінка, плач— к—ласок. Сушыць яго сонц—, клоніць вецярок. Хто ў жніво х—ладку шукае, той узімку г—ладае. Садовыя дрэвы глуміць ч—рва. Прыляцела ласт—ўка з далёкаг— выраю. Села яна на стр—ху старог— гумна ды зашч—бятала. Вясёлая песьня яе так і пасыпалася па ўсім двары мілым шч—бетам.

ЗАДАЧКА 15-ая. Сьпісаць і паставіць, дзе трэба, літары я або е.

Знайка б—жыць, а н—знайка л—жыць. Брат брату пан—волі прыяцель. Аб—цанка-цацанка, а дурному радасьць. Н—спакойна зашумела жыта маладое. Зранку самага трывожна шэпча з—л—ное. Уся с—мейка сьпіць ды спачывае. Вучыся, н—божа: вучэньне паможа змагацца з н—доляй, з н—воляй. Авось н—босю брат. Абы б—да, а шыя будзе. Баіцца ён ц—бе, як воўк ягняці. Бал—валі, пакуль голы сталі. Бачыць вока, дзе п—чэцца кока. Аржаная каша сама с—бе хваліць. У пастушкі н—ма служкі. С—нажаць ужо скошана. Наш сусед цяжка зан—дужаў. Толькі матка з в—раценцам прытулілась к печы. За тыдзень в—лікдзень. В—лікдзень сьв—ткавалі чатыры дні. Б—гучага воўка добра і за хвост злавіць. Мой брат любіць пал—ваньне. Усьлед думкам н—спакойна вецер падп—вае. Сьпее дасьп—вае колас сіратой. У нашага суседа была ўчора б—седа. На дарозе л—жала тоўстае б—рвяно. Бачыць вока, да л—жыць далёка. За б—рэзьнічкам брэша талалайчык (язык). Птушкі п—расталі сьп—ваць. У н—ўмекі рукі калекі. Б—зьдзельна жыць — толькі з—млю ц—жыць. С—лянін арэ сваё поле. С—ляне пашлі на поле. Н—шырокая дарога падымалася на горку. В—снавая кветка. Каля гаю стаіць в—кавечны курган. Сьн—гавая вада.

ЗАДАЧКА 16-ая (паўторная). Сьпісаць і паставіць літары я, е.

Тут асталіся адны н—даборкі. Кожная рэч мае в—лічыню. Н—хай — н—добры чалавек. Яны п—рац—рпелі в—лікае гора. Па дарозе сустрэўся нам н—знаёмы чалавек. Пал—ўнічы забіў ц—ц—рука. Садовіна яшчэ з—л—наватая. Гэты ячмень п—расьпеў. Тут н—даўна —шчэ красавіліся пасевы. Птушкі п—расталі п—яць. Н—весела выгл—дае неба, засланае шэрымі хмарамі. Нудна і н—прытульна выгл—дае ўсё ўвосень. Н—задоўга да адлёту ў вырай птушкі зьбіраюцца ў кучы. Н—каторым птушкам прыходзіцца п—рал—таць цераз моры. Н—разумныя людзі страшаць дз—цей. Ц—нькі на тры дз—нькі. Ці ц—пер, ці ў чацьвер. Н—далёка ад вёскі былі могілкі. Ня было ўцехі ў мац—рынскім горы. Праб—гае ліс галодны ды праз кусты скача. Пам—тай м—не, як я ц—бе. Усе п—ралётныя птушкі пакідаюць нас на зіму. Мы чыталі цікаўнае апав—даньне. Л—дз—ная вада. Пац—мнела ў хаце. Ня гудзі так, восень, н—пагодай дзікай! Н—прыхільна глядзіць на нас сонца ўзіму. Н—ма таткі, н—ма і папкі. З—л—нее травіца. Пав—с—лела с—лянская доля. Н—в—лічкі хлопчык пасе кароўкі. У полі зранку за сахою з—мл—роб гукае. Н—дагляд — н—даплат. Н—шчасьліва наша доля нам нічога не дала. Муха — в—лікі вораг чалавека і жывёлы. На в—раб’я кажуць, што ён злодзей. Буду ласкай і ўцехай гарамыкі-б—дака. У л—сным гушчарн—ку вывела курапатка дз—цей. Жар быў н—стрывалы. Вада ў рэчках абм—лела. Ціха за працу ўзяліся дз—ўкі. Л—жыць н—в—домы б—дак.

ЗАДАЧКА 17-ая. Сьпісаць і паставіць, дзе трэба, літару е або я.

Будзе кій, да н— такі. Н— слухаеш ківа, паслухаеш кія. Ад прыбытку галава н— баліць. Б—з правадыра войска гіне. Аднаму і ў кашы н—спорна. Н—вялікая б—да, што б—з рыбы с—рада. Б—з ахвоты няма работы. Н— так шкода, як н—выгода. Адважны н— баіцца н—ўдачы. Ад свайго злодзея н— ўсьцеражэшся. Аб—цаная шапка на вушы н— лезе. Упартыя адзін другога н— п—раважаць. Колам п—раламала ногу. Сьнегавая вада н— мае смаку. Б—з падпалы дровы н— гараць. Баяцца н— цівуна, а яго бізуна. Н—прыветна ц—раз вокны ночка пазірае. Б—да, што н— п’ецца вада. Ад дажджу н— ў ваду. Адвага н— зьн—вага. Запас б—ды н— чыніць. Абедаў, да жывот н— ведаў. Н— бачыць сава, —кава сама. Ц—раз мора катоў хвост (восілка на в—дры). Б—ла мыецца, да н—чыста ходзіць. П—рад панам Тодарам расхадзіўся ходарам. Чужым розумам век н— п—ражывеш. Такая прынука, як праца і навука, ці—ж можа нам сіл н— дадаць? З такімі сябрамі, знай, будзе н— штука і гора сваё зва—ваць. Ты праўду ў н—праўдзе, як сонца між хмараў, спазнаеш, як цёмен н— будзеш. С—гоньня ў нас с—рада. Ц—раз сілу і конь н— пацягне. Ніхто н— ведае, як хто абедае. Тады хіба п—растане, як уся сарока бела стане. Дзіця п—рапалохалася ды захварэла ад п—рэпалахаў. Летась у нас былі п—рэбары на новае месца. То н— бяда, што н— п’ецца вада. Б—з штукі н— ступіць. Каля плоту расла крапіва. Гэта зроблена дзел— прыліку. Кал— рэк туман падымаецца. Сын вярнуўся дамоў дзел— бацькоў. Н— шкадуе, хто с—радуе.

ЗАДАЧКА 18-ая. Сьпісаць і паставіць, дзе трэба, літару я або е.

Увос—нь багат і в—рабей. У мес—цы маі зел—неюць гаі. Прыляцелі куры, селі на вароц—х у чырвоных боц—х. Замок н— для злодз—я, а для пана дабродз—я. Па вос—ні і ў кошкі л—пёшкі, і ў в—раб’я піва. Чырвоны дзедзя на жэрдцы едз—. Сьнегам вец—р сыпл— ў дзьверы. Тыдз—нь, тыдз—нь да Каляд, а пан з чэл—дзі н— рад. Лён пакрыўся харошанькімі сін—нькімі красачкамі. Цыган як гале—, дык сьм—ле—. Жыта ўжо высьп—ла. Ластавачка выл—піла харош—нькае кругл—нькае гнязьдзечка. Ц—раз тыдні два з яечак вышлі гол—нькія маленькія птушачкі з жоўц—нькімі роцікамі. У лясным гушчарняку выв—ла курапатка дзяцей. Гэты персьц—нь даравала я яму ў расстаньні. Усюды зел—нь і кветкі. Што шуміш так н—спакойна, жыц—йка, у полі? Б—лаватаю п—лёнкаю ўздымаецца туман над лугамі. Ц—мната ўсё гусьце— і гусьце—. Праца марудна, б—сконца цяжка. Аж дз—рвяне— ў жнеек рука. Ціха на полі ў палудз—нь гарачы. Ны— сірацінка, плача каласок. Вот і лец—йка настала. Адным по—сам тыс—ча падпіразана (сноп). Ад лец—чка да лец—чка чакай, маё дзец—чка. Што ма—м — н— хава—м, а страціўшы плачам. На нашым лузе в—лікае воз—ра. Чуліся зыкі дз—вочых пес—нь. Сон—йка вес—ла пазірала з неба. Пас—ку выц—рабілі. Пов—н хлявец белых авец (зубы ў роце). Чуваць птушыны шчэб—т. У ваднае мац—ры пяць сыноў. Чэрв—нь — шосты, ліп—нь — сёмы, а жнів—нь восьмы мес—ц у годзе. А які ме—с—ц в—рас—нь? У дзесятку дзес—ць адзінак, а ў тузіне дванаццаць. Маленькае, кругл—нькае да неба дакін—ш (вока). У падсус—дзях з бусламі вераб’і і шпакі в—ліся. Ходзіць каля лесу, пяе куралесу; ні кура, ні пев—нь — дз—равяны зев—нь (пастухова труба). Вершы вучаць напам—ць. За—ц шпарка бега—. Гаспадар і гаспадыня вы—халі з дому. Адам — мой прыяц—ль. З вялікага глаголаньня невялікае спас—ньне.


Склады РО, ЛО, ЛЕ.

Правіла 15. У некаторых словах склады ро, ло, ле не падлягаюць аканьню; не пад націскам яны пераходзяць у ры, лы, лі: гром — грыміць, дрож — дрыжаць, кроў — крыві, бровы — брыво, тросьць — трысьцінка, крошка — крышыць — крыху, дровы — дрывамі — дрывяны, брод — брысьці, глотка — глытаць — праглынуць, блохі — блыха, блеск — блішчаць, яблык, яблыня і г. далей.

Практыкаваньне 16. Гром грыміць. Улетку бываюць грымоты. Конь бяжыць — зямля дрыжыць. Яго прабралі дрыжыкі. У брод брыдуць. На стале былі крошкі. Накрышылі сьвіньням зельля. Горш, калі баішся: і ліха ня мінеш і надрыжышся. Прышлося перабрысьці рэчку. Блеск гарачы сьлепіць вочы. Сьнег блішчыць на сонцы. Беларускія пляменьні: крывічы, дрыгвічы і радзімічы. Крывіч — значыць кроўны, блізкі, родны, сваяк; дрыгвічы — племя, што жыло на балотнай мясцовасьці, на дрыгве (дрож, дрыжэць). Закіпеў крывавы бой. Дровы злажылі на дрывотні. Ззаду жывот, сьпераду хрыбёт (галень). Праглынутага ня выплюнеш. Чорствы хлеб крышыцца. Сьпелыя яблыкі вельмі смачныя. На мяжы расла яблыня. Карова паламала трысьнік. Тросьць — трысьцінка. У сястры чорныя бровы. На сем вёрст адзін мост, а на канцы хрост. Даўней спраўлялі хрысьціны. Сястра вучыла хрышчонага сына. Яблыка ад яблыні недалёка падае. Апанавала трывога. Крошку палепшала. Надвор’е крыху пацяплела. Волю, здабытую кроўю, ахвярамі, трудна цяпер адабраць. У брод брыдуць. На стале былі крошкі. Байбак бяжыць, аж балахон дрыжыць (баран).