Перайсці да зместу

Беларускі правапіс (1927)/Часьць першая/6

З пляцоўкі Вікікрыніцы
§ 5. Правапіс зычных гукаў § 6. Галосныя пасьля зацьвярдзелых
Падручнік
Аўтар: Язэп Лёсік
1927 год
§ 7. Правапіс галосных

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




§ 6. Галосныя пасьля зацьвярдзелых.

Правіла 9. Пасьля зацьвярдзелых зычных ж, ш, ч, ц,[1] р, (дж) пішацца ы: жыла, жыць, шыла, чыста, рынак, бяры, дажджы, пальцы.

Таксама пасьля ж, ш, ч, ш, р, (дж) пішацца а, у, э, о: жар, жук, жэўжык, жоўты, шабля, шум, шэрсьць, шосты, час, чуць, чэсьць, чорны; гразь, гавару, грэх, сьцярог, цэп.

Практыкаваньне 11. Шыла ў мяшку не схаваеш. Папсавала гразь дарогу. Хлопчык знайшоў складаны ножык. Ажываюць яры. Шчырая праца — мазалёвая. Нашчыпайце сабе вішань! Дожджыку просіць зялёнае жыта. Хоча дажджу ярына. Нашыя сшыткі заўсёды чыстыя. У нас спраўлялі дажынкі. Ваяка ваюе, а жонка дома гаруе. Гаспадар арэ сваё поле. Рэчкі цякуць у мора. Маланка папаліла арэхі. Грэе цёплае сонца. Кожная рэч тут незнаёма. Трэба дбаць на хату. Рэчка срэбрам блішчала на сонцы. Яшчэ ня скора сьнег растане. Нас запрасілі на чэсьць. У тыдні шэсьць рабочых дзён. І за шчэпку знойдзеш прычэпку. На балоце гразка. Сад пакрыўся жоўтым лістам. Жэўжыкі абарвалі грушкі. Памарозілі шчокі. Вада патрэбна і чалавеку, і жывёліне, і расьліне. Скончыўся зараньне век твой, чалавеча! Бура з дажджом называецца навальніцай. Рупныя пчолкі гулі. Яму ўжо шосты год. Кветкі пажоўклі. Чоран мак, да смачан. Пасьмяяўся гаршчок з катла, што абое чорныя.

ЗАДАЧКА 11-ая. Сьпісаць і паставіць заместа рысак і або ы.

Ш—ла ў мяшку не схаваеш. Аж—ваюць яр—. Расталі ў небе куч— хмар. На мяж— расьце груша. Поўнач пеўн— пракрычалі. Гасьне корч—к на камінку. Папсавала гр—зь дарогу. Неба пакр—лася хмараю. Цяжка стала ж—ць. Пры дарозе вырасла кал—на. Малы жук, а вял—кі гук. Чыжык, ч—ж—к, дзе ты быў? Адз—н вол падласы, а друг— рабы. Будзем вуч—цца, пакуль сьмерць луч—цца. Хлопч—к куп—ў складаны нож—к. Доктар лечыць хвор—х. Ня перш— раз ваўку ў лесе з—маваць. Шч—рая праца — мазалёвая. Нашч—пайце сабе вішань! Дожджыку просіць зялёнае ж—та. Хоча дажджу яр—на. Дрыж—ць, як асінавы л—ст. Прач—тай гэтую кнігу! Налі вады ў кар—та! Наш—я сш—ткі заўсёды ч—стыя. Мы спраўлялі даж—нкі. Пастух паліч—ў авечкі. Сьвет ш—рокі і вялікі. Каровы р—каюць. Даждж— патрэбны расьл—нам. Палаж— дрождж— на пал—цы! Пр—ехал— купцы. Сірату забралі ў пр—тулак. Хлопцы пасвар—ліся за нож—к-цыганч—к. Сонца сьвеціць і добр—м, і зл—м. Да мяне пр—ехаў мой стар— пр—яцель.

ЗАДАЧКА 12-ая. Сьпісаць і паставіць прапушчаныя літары е або э.

Р—чкі цякуць у мора. Ж—ўжыкі абарвалі грушкі. Гаспадар ар— сваё пол—. Гр—е цёплае сонца. Дробны дождж сяч— ў вакно. Кожная р—ч тут незнаёма. Тр—ба дбаць на хату. Р—чка ср—брам блішчыць на сонцы. Нас запрасілі на ч—сьць. Ляц—лі ш—рыя гусі. Яшч— ня скора сьнег растане. Што ў тэй ч—сьці, калі нечага есьці. Бл—ск гарачы сьлепіць вочы. Вуж любіць гр—цца на сонцы. Р—дкае малако нясмачнае. Сьпелыя чар—шні вельмі смачныя. Нар—жце в—цьця на в—нікі! Насадзілі многа р—пы. Плот гародзяць ж—рдкамі. Ч—сным людзям тр—ба верыць. Раньняя птушка зубкі цяр—біць, а позьняя вочкі тр—. Вуч—ньне кончыцца ў ч—рвені. Сьпераду гр—е, а ззаду в—е. У тыдні ш—сьць рабочых дзён. Р—шатам воду носіць. Сабака бр—ша — в—цер в—е. Калі вядзецца, то і на шч—пку прадзецца. Дзеці скублі пер’—. Сёньня харошае надвор’—. Ехаўшы бачком, ні з кім не зач—пішся. Кажуць: баржджэй, хутч—й і скар—й. Цэп любіць галоднага, а каса сытага. Па б—ленькай ж—рдачцы чырвоны пев—нь едзе (лучына з агнём). Ч—рві капусту аб’елі. Ніхто ня знае, што яго чакае.

ЗАДАЧКА 13-ая. Сьпісаць і паставіць літары о, а.

Папсавала гр—зь дарогу. На балоце гр—зка. Чыстых хмарак валаконцы сталі ў круж—чак. Сад пакрыўся ж—ўтым лістам. Неба пакрылася ч—рнаю хмараю. Сьціх у лесе ш—лам. Куча бяр—зак расла пры дарозе. Пр—слы гнілыя на землю ляглі. Ціха на полі ў палудзень гар—чы. Над палямі змр—к прарваўся. Яму ўж— ш—сты год. Кветкі паж—ўклі. Краскі зацьвілі ж—ўценькім цьветам. Ч—ран мак, да смачан. Чуж—е лычка плаціцца рамушком. Ч—рная рыза не спасе, а белая ў грэх не ўвядзе. Шоўкавы венік — лёгкі дух. Ж—нка ці звонка, дзеткі ці гудуць? Ч—рт-бы дзятла знаў, каб не яго даўгі нос. Малы малыш—к скінуўся з выш—к (ж—луд). Поле незьмяр—на, быдла нязьліч—на, пастух рагаты або цыбаты (неба, зоры, месяц). Воўны клач—к, дрэва суч—к, саломы пуч—к, рэменю шмацінка — вось і цэлая снасьцінка (хамут). Стаіць быч—к — малены бач—к (засланка). Разумен гаршч—чак, у ім сем дзірачак (галава). Пад адным капялюш—м чатыры браткі стаяць (стол). Іш—ў к нам, а прыш—ў к вам. Бур— сьціхла. Расьцьвіла пахучая чар—муха. Памарозілі шч—кі. Скончыўся зараньне век твой, ч—лавеча!

Правіла 10. Калі гукі з, с, ц, дз стануць перад мяккімі зычнымі, то вымаўляюцца мякка, і на пісьме ў такіх разох пасьля іх пішацца Ь (забіць, зьняць, звер, сьвет, радасьць, сьлёзы, цьвет, цьмяны, цьмець, дзьве, дзьвесьце, дзьверы, зьехаць, зьява, зьесьці).

Але перад мяккімі гартаннымі (задня-язычнымі) г, к, х яны вымаўляюцца цьвёрда, і мяккі знак ня пішацца: згінуць, скінуць, схіліцца.

Гэтае правіла не адносіцца да зацьвярдзелага гуку „ц“ (памацнець ад моц). Слова „цьвет“ з старога слова „твісті“.

Практыкаваньне 12. Упрочкі зьбірайся, а жыта сей. Сьветлая галоўка мысьлямі занята. Адна махнуша не гарыць, а цьмее. Асыпалася лісьце. Ад напасьці не прапасьці. Сьпі, маё дзіцятка! У каго ёсьць матка, у таго галоўка гладка. Адвага не зьнявага. Ня шукай ты шчасьця-долі на чужым далёкім полі! Баязьліваму і страх здаецца. Не сьпяваюць птушкі. Сьціхнуў лесу шолам. Сьліна бывае заразьлівая. Гасьне корчык на камінку. Поле апусьцела. Кветкі ня сьвецяць галоўкамі яснымі. Шкло якоесь цьмянае. Наста якаясь сьлязьлівая. Мяккі сьнег лятае пухам. Маці схінулася над калыскай. Згінуў сьнег з палёў даўно. Яблыні цьвілі белым цьветам. Замерзьлі лужынкі. Цьвёрдую пасьцельку прыгатаваў мароз для мяккага сьнегу. Зачыняйце шчыльна дзьверы! Гаварыў ён зьняважліва і насьмешліва. Падзьмуў сівер, і папаўзьлі па небе сьнегавыя хмары. Ад баязьні мала прыязьні. Часьцей і гусьцей залёталі сьнегавыя пушынкі. Паспорылі за мех, а ў мяху сьмех. Сьляпы сьляпому не павадыр. Ісподак скінуўся ды разьбіўся. Апанавала млявасьць. У Нёмне рыбу вудзіў дзядзька. У нізкіх мясьцінах заўсёды зьбіраецца вада. У нашым лесе мядзьведзь — самы вялікі зьвер. З людзьмі мядзьведзь ня любіць сустракацца. Сонца шчыра разьлівала блеск прыветны і цяпло. Поле жыцьцём трапятала, ўсё пяяла і цьвіло. Чуецца говар мне сьпелае нівы.

  1. Гэты гук „ц“ знаходзім у такіх, напрыклад, словах: палец, купец, цэп, цацка; яго ня трэба зьмешваць з „ць“, што з мяккага „т“. Выключэньнем можа быць толькі слова „цьвет“.