Перайсці да зместу

Беларускі правапіс (1927)/Часьць першая/22/23

З пляцоўкі Вікікрыніцы
22. Маладыя ліскі 23. Рысь
Навукова-папулярны артыкул
Аўтар: Язэп Лёсік
1927 год
24. Сьвята першага мая
Іншыя публікацыі гэтага твора: Рысь (Лёсік).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




23. Рысь.

Часта ў нас на сярдзітых нягодных людзей кажуць „рысь“. Чаму гэта так?

Даўней ў нашых лясох вадзіўся такі зьвер, якога звалі рысь. Гэты назоў стаў мянюшкаю на сярдзітых, нягодных людзей. І праўда, трудна знайсьці такога сярдзітага нягоднага зьвера, як рысь. Адзін погляд яго паказвае, што гэта люты зьвер. Вочы яго вялікія, лупатыя, з касматымі бровамі, мыза страшная, скалазубая, на лапах — доўгія вострыя кіпці, на вушох — касмыкі шэрсьці; сам рыжы, увелькі з сабаку. Жыве ён у глухіх лясох і лазіць па дрэвах, як кот. Рысь нападае на ўсякую жывёліну, якая ня мае такіх вострых пазуроў і крэпкіх зубоў. Бывалі здарэньні, што рысь і на чалавека кідаўся. Бараніцца ад яго вельмі трудна, бо ён нападае спатайка, зьнячэўку, проста з дрэва, дзе сядзіць.

Калі рысёў было ў нас многа, яны рабілі вялікую шкоду. Пасе пастух гавяду ў лесе. Усюды ціха, спакойна. Пачынае зьбіраць ён каровы ў гурт, дамоў гнаць, і толькі тады агледзіцца, што тая ці іншая карова папсована. Рысь часта выдзіраў у каровы вымя. Сама карова абараніцца ня можа, бо рысь вёрткі, як кот, і калі пастух быў далёка, то рысь пасьпяваў зрабіць сваё нягоднае дзела.

Вось за такія нягодныя ўчынкі, за тое, што чалавек б’ецца і дзярэцца, часамі і прадражняць такога чалавека рысем.