N.N. (О мае думы!) (Шаўчэнка/Клімковіч)

З пляцоўкі Вікікрыніцы
N.N. (О мае думы!)
Верш
Аўтар: Тарас Шаўчэнка
Пераклад: Міхась Клімковіч
Крыніца: Кабзар - с. 153

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




О мае думы! О слава злая!
За цябе марна у чужым краю
Нясу пакуты, але не каюсь,
Люблю, як жонку, як бацька сына,
Як бесталанную сваю Ўкраіну!
Рабі што хочаш з цёмным, са мною,
Толькі не кідай. У пекла з табою
Пакандыбаю . . . . . . . . . . . . . .
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
                      Ты прывітала
Нерона лютага, Сарданапала,
Ірада, Каіна, Хрыста, Сакрата,[
О непатрэбная! Кесара-ката
І грэка добрага ты палюбіла,
Ўсіх аднолькава!.. бо заплацілі.
А я, убогі, што прынясу я?
За што-ж ты, слава, мяе цалуеш?
За песню-думу?.. Ой гаю, гаю,
I не такія дарма спяваюць.
І дзіўна, і нудна, як памяркую,
Што часта голаў люд не шкадуе
За тое дзіва! Як псы, грызуцца
Браты з братамі. Што-б схамянуцца.
Бо тое дзіва – у шынку паганым
Проста пакрытка між людам п’яным.

Орская крэпасць 1847