Чытаючы Гомэра

З пляцоўкі Вікікрыніцы
На смаленскіх сьценах Чытаючы Гомэра
Верш
Аўтар: Вацлаў Ластоўскі
1923 год
Крыніца: Часопіс «Крывіч», № 4, верасень-кастрычнік 1923 г., б. 2
На оды Горація

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Чытаючы Гомэра.

Магутаў быт навекі прамінуў
кідаючы адно,
патомным на ўспамін,
прасьнёны сон паэты.
Чаруе ў ім
ня чынаў рытм, і ня высілак той
поўпастыраў князёў, пры сьценах Троі,
і не Ахілес-асілак,
а думаў бег, што геній роіў
між елачы жыцьця.
Адзіна ён,
патужны дух Гомэра,
стварыў старэтную Гэльляду;
яе сыноў нясьмертнымі ўчыніў,
прыгожасцью абдарыў!


Гэты твор знаходзіцца ў грамадскім набытку ў краінах, дзе тэрмін аховы аўтарскага права на твор складае 70 гадоў або менш.

Абразок папярэджаньня
Гэты твор не абавязкова ў грамадскім набытку ў ЗША, калі ён быў апублікаваны там цягам 1927—1964 гадоў.