Чаму ж мне ня пець

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Чаму ж мне ня пець
Песня
Беларуская народная песня.
  • English: Old Belarusian folk song, author of lyrics and music unknown.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Чаму ж мне ня пець,
Чаму ж не гудзець,
Калi ў маёй хатачцы
Парадак iдзець?

Чаму ж мне ня пець,
Чаму ж не гудзець? —
Мушка на вакенцы
У цымбалкi б'ець.

Чаму ж мне ня пець,
Чаму ж не гудзець? —
Павучок на сценцы
Кросенцы снуець.

Чаму ж мне ня пець,
Чаму ж не гудзець? —
Парсючок пад лаўкай
Бульбачку грызець.

Чаму ж мне ня пець,
Чаму ж не гудзець? —
Пятушок на сметнiчку
Зерняткi дзяўбець.

Чаму ж мне ня пець,
Чаму ж не гудзець? —
Дзіцятка ў калысцы,
Як бычок равець.

Чаму ж мне ня пець,
Чаму ж не гудзець,
Калi ў маёй хатачцы
Парадак iдзець!

Апошнія 2 радкі кожнага куплета спяваюцца 2 разы.