Цішыня

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Цішыня
Верш
Аўтар: Леанід Гаўрылаў
Крыніца: Крывёю сэрца : [Зб.вершаў загінуўшых паэтаў] / Уклад. А.Вялюгін. — Мн. : Беларусь, 1967. — 178 с. — (Бібліятэка беларускай паэзіі)

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Цішыня над полем і над лесам,
І на хаты пала цішыня.
Сінім небам — месячык бялесы,
Сінім небам — грае вышыня.
І плыве, як грэчкі пах мядовы,
І плыве, як васільковы пах,
Ціхі смутак зеленагаловы
ІІа вачах любімых, па губах.
Наш рубеж акованы гранітам
І напят, як тонкая струна.
Ды спрабуй струну тую крані ты —
Адзавецца грукам перуна.
А пакуль спакойны зараніцы,
П’юць расу палеткі на зары, —
Сцерагуць свяшчэнную граніпу
Усе таварышы, усе мае сябры!
Вось таму над лугам, над садамі
І на воды пала цішыня,
І дарог мядзянымі слядамі
Пабрыла нямая даўжыня.