Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/IV/248

З пляцоўкі Вікікрыніцы
247. ⁂ Ўсё ў жыцьці мне даўно ўжо абрыдла 248. ⁂ Тая крыніца, што раньш к акіяну нясла свае хвалі
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
249. ⁂ Ты ня згасьнеш, ясная зараначка

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




* БАЦЬКАЎШЧЫНА.

HАPOДНА-СЬПЕЎНЫЯ ТЭМЫ.

248.

∗     ∗

Тая крыніца, што раньш к акіяну нясла свае хвалі,
Высахла, зьнікла з зямлі; не ласкаюць дрыжачыя
струйкі
Моцнае цела яго, бо ўзьляцелі ў гару на праменьнях
Парам празрыстым і там парабіліся стаею хмарак.
Але ня могуць яны пазабыць акіян многашумны —
На’т у нябёсах і стуль адбіваюцца ў гладзі люстранай.

Увагі[правіць]

248. Тая крыніца, што раньш к акіяну нясла свае хвалі… Друкуецца з аўтографу (VI, 10). Верш напісаны чытэльна, але закончанага віду ня мае. Да вершу даданы пераклад некаторых беларускіх слоў на расійскую мову. Па пісьме адносіцца да раньніх гадоў (1909—1910).
Верш ясны сваёй мастацкай композыцыяй, але ня зусім ясны сваім пераносным значэньнем. З тае прычыны, што над ім надпісана: „Девиз, Белоруссия“, трэба думаць, што поэта меў на мэце ў гэтым вершы (а можа быць і ў цэлым радзе іх) разьвіць тэму аб беларускім адраджэньні, але тэма гэтая, як відаць, засталася няпоўнасьцю апрацаванай.
Чарнавы накід вершу захаваўся ў папцы IV, 13, 27.