Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/III/241

З пляцоўкі Вікікрыніцы
240. ⁂ Сёньня дзень у нас сьветлы, радасны 241. ⁂ Я ўсё забыў на сьвеце і ведаю адно
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
242. ⁂ Ах, як сьпявае

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПЭРСЫДЗКІЯ.

241.

∗     ∗

Я ўсё забыў на сьвеце і ведаю адно:
Зюлейка маладая, што старае віно.
Я ўжо упіўся ёю, — цяпер віном уп’юся…
Паглядзім, хто хмяльнейшы: Зюлейка, ці яно?

∗     ∗

Празрыстым пакрывалам ты агарнула твар.
Яна — як поўны месяц сярод правідных хмар.
Праглянь, мой месяц мілы, зірні мне ясна ў вочы,
Каб не ляжаў на сэрцы маркотных дум цяжар.

Увагі[правіць]

241. Пэрсыдзкія. „Я ўсё забыў на сьвеце і ведаю адно“… „Празрыстым пакрывалам ты агарнула твар“… Выдаецца з аўтографу (XI, № 11, 6).