Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/II/Думы/152

З пляцоўкі Вікікрыніцы
151. ⁂ Ой, чаму я стаў поэтам 152. ⁂ Даўно ўжо целам я хварэю
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
153. ⁂ Калі зваліў дужы Гэракл у пыл Антэя
Іншыя публікацыі гэтага твора: Даўно ўжо целам я хварэю…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




152.

∗     ∗

Даўно ўжо целам я хварэю,
І хвор душой, —
І толькі на цябе надзея,
Край родны мой!
У родным краю ёсьць крыніца
Жывой вады.
Там толькі я змагу пазбыцца
Сваёй нуды.
Калі-ж у ім умру-загіну, —
Ня жалюсь я!
Ня будзеш цяжкая ты сыну
Свайму, зямля.
Там хоць у гліне, хоць у брудзе,
Там пад зямлёй,
Найдуць мае слабыя грудзі
Сабе спакой.

Увагі[правіць]

152. Даўно ўжо целам я хварэю… Верш першы раз друкаваўся ў „Нашай Ніве“ 1912 г. № 4.
Рукапісныя варыянты (папка IV, № 12, 10):
1Мне цяжка. Я даўно ўжо хварэю,
2Бальны душой…
5На роднай старане маёй цячэць крыніца…

7 Там я, бальны, змагу пазбыцца.
Прынікну я да ёй, каб пазбыцца…
Нап‘юсь з яе, каб пазбыцца…

9Ня скаржусь я!
10І нават калі ў ім загіну.
11Ня цяжкай будзеш свайму сыну
12Ты, маць-зямля.
У аўтографе верш падзелены на 4 строфы па 4 радкі ў кожнай строфе.