Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/I/17

З пляцоўкі Вікікрыніцы
16. З песьняў беларускага мужыка 17. Над магілай
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
18. Цемень
Іншыя публікацыі гэтага твора: Над магілай.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




17.

НАД МАГІЛАЙ.

Каля шляху ў чыстым полі
Магіла стаіць;
Кругом круціць завіруха,
Гуляе, шуміць.
На магіле адзінока
Каліна расьце;
Яе вецер абвявае,
Мяцеліца гне.
I навокала магілы
Сьпявае-гудзіць
Пра таго, хто ў чыстым полі
Пахаваны сьпіць…

1909.

Увагі[правіць]

17. Над магілай. Верш выдаецца з „Нашае Нівы“ 1909 г. № 1.
7 У „Н. Н.“ надрукавана „абвівае“. Літ. Камісіяю ўнесена папраўка: „вецер абвявае“.

Верш друкаваўся і паукраінску ў часопісе „Літературна-Наўковый Вістнік“ 1909 г. № 9. Гэты пераклад прыводзім.

НАД МОГІЛОЮ.

Біля шляху в чистім полі
Могіла стоїть.
Колом кружить заверюха,
Гуляє, шумить.
На могилі в самотині
Калина росте;
Ії вітер обвиває,
Метелиця гне,
І кругом тої могили
Співає, гудить
Про того, хто в чистім полі
Похований спить…