Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/I/13

З пляцоўкі Вікікрыніцы
12. Старасьць 13. Пугач
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
14. Асеньняй ноччу
Іншыя публікацыі гэтага твора: Пугач.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




13.

ПУГАЧ.

Загарэлісь кроўю вочы. Вось нясецца
З цёмнай елкі гук нуды і сьмеха,
І далёка голас аддаецца, —
Пракацілася па лесе рэха.
І, лякаючысь, канца чакаеш ночы.
Ўсё здаецца: ўстаў лясун вялікі, —
Чырванеюць, адбіваюць кроўю вочы,
Не змаўкае сьмех глухі і дзікі.

1909.

Увагі[правіць]

13. Пугач. Верш выдаецца з „Наша Нівы“ (1909 г. № 43), дзе першы раз друкаваўся. Захаваўся ў аўтографах (п. VI, № 16) з подпісам „М. Крыніца“. Для выданьня ўзяты тэкст „Н. Н.“ (гл. ўвагу да в. „На чужыне“ № 3).
Чарнавыя варыянты:
4Пракацілась у гулкім лесе рэха.
5І дрыжа, трасясь, канца чакаеш ночы.
7Чырванеюць налітыя кроўю вочы…
У 2-ім радку „сьмеха“ зам. „сьмеху“ застаецца для захаваньня рыфмы з словам „рэха“ (2 р.).