Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 2, Vadevili.pdf/68

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ЗЬЯВА VI-ая.

Старшыня і Параска.

Старшыня. Ледзьве даждауся таго часу, што бачу цябе воко на воко.

Параска. Вялікае шчасьце!.. Але за якім дзелам мяне клікалі?

Старшыня. Сядай жэ-ж, Парася!

Параска. Чаго?.. ні хочу, я і так пастаю.

Старшыня. Каб ты ведала, якая ты пекная ды прыгожая.

Параска. Пекная ды прыгожая, але ні для вас.

Старшыня. Калі хочэш, дык спытай абы якую на сяле маладзіцу, усякая будзе рада, каб да яе старшыня хадзіу. (Пантурчыха заглядае у дзьверы, а далей бярэ сваю пляшку і выходзіць).

Параска. А да мяне ні прыдзе!

Старшыня. Запрауды? (Хочэ яе абняць).

Параска. Ну, рукам волі ні натта давайце, бо ні воднаго воласу ні застанецца у барадзе.

Старшыня. Дык ты гэтак з начальствам?..

Параска. А ці-ж вы на тое начальство, каб хадзілі да чужых жонак?

Старшыня. А у халодніцу ні хочэш?

Параска. Ні для мяне тую халодніцу будавалі.

Старшыня. Пабачымо. Э… дурная… Адно падумай добра, чым я ні здатны да цябе?

Параска. Хоць здатны, ды ні мой. Хадзіце да свае жонкі.

Старшыня. А да цябе?

Параска. Кажу вам, што дарма…

ЗЬЯВА VII-ая.

Тыя-ж і уваходзіць Пісар (пьяны).

Пісар (пяе):
«Сказау раз я куме:
«Кума дарагая!
«Прыгалуб, кума, мяне,
«Ні будзь гэтак злая.
«А яна мне тады:
«Эх ты, дурнаваты!
«Каб хаця быу малады,
«А то? — Вон із хаты!