Старонка:Zbor t1v1 1928.pdf/98

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ДУМКІ

Ой, вы, думкі, думкі,
Сэрца майго рань!
Ці вы мае дзеці,
Ці вы кім насланы?

Што-ж вы завіліся
Віхрам нада мною,
І няма ніколі
Мне ад вас спакою?

Рад-бы я ня думаць
І ня знацца з вамі,
Ды без запытаньня
Плывяце вы самі.

Плача маё сэрца,
Хоць бяз сьлёз, ды горка,
Як пачнецца ваша
Смутная гаворка.

І на маю душу
Леглі вы туманам,
Мітусьлівым роем,
Смутным караванам.