МЕСЯЦ
Ціха месяц адзінокі Ходзіць ў небе над зямлёю. Неразгаданы, далёкі! Што ты бачыш пад сабою?
Бачыш сьлёзы ты людзкія, Як з расою тэй ліюцца, А ў тумане думкі злыя Горкім плачам аддаюцца,
Як бяз хлеба і бяз долі Працавіты люд наш гнецца… Кінь ты жальбу нашу ў неба — Няхай неба ўскалыхнецца.
1907 г.