Старонка праверана
Конік трэцца галавою
Аб яго кашулю,
Адпачыўшы, зноў ён цягне
Сошачку-крывулю.
А аратай, задуменны,
Зноў ідзе ступою…
Моцна, моцна іх злучыла
Праца за сахою!
— Гэй, мой конік! но, мой мілы! —
Носіцца па полі.
Конік, сошка і аратай
Сунуцца паволі.
Эх, ты, поле! Колькі сілы
Тут затраціць трэба!
Цяжка, цяжка дастаешся
Ты, кавалак хлеба!
1911 г.
|}