Старонка:Zbor t1v1 1928.pdf/320

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

НА НІВЕ

— Гэй, мой конік! гэй, мой сівы!
Ну, яшчэ, маленькі!
Варушыся, гэй, ня бойся,
Конік мой сівенькі! —

Зранку ў полі за сахою
Аратай гукае,
Сіўку, друга ў цяжкай працы,
Просіць-панукае.

Сам бяз шапкі, босы ногі,
Грудзіна раскрыта.
Б‘юць каменьні аб нарогі,
Скрыгацяць сярдзіта,

І шуршаць пяскі буйныя,
Як жарства рачная,
Ходзіць подскакам, няроўна
Сошачка крывая.

Аратай ідзе спавагу,
Мерна, крок за крокам,
Вузка доўгая палоска,
Не акінеш вокам.