У НОЧЫ
Над калыскай матка Ночку каратае, Хворага сыночка Цешыць, забаўляе.
На цвічку павешан Начнічок убогі. Зазірае ў вокны Месячык двурогі.
Карагоды зорак Угары мігаюць, Ня зямлі сьняжынкі Сінім блескам зьзяюць.
Так спакойна ўсюды, І такая ціша! Хворае дзіцятка Так няроўна дыша!
Забівае кашаль, Не дае спакою. Сьпі, маё дзіцятка! Сьпі, мае любое.