ЦЕМРА
Бедны мы і цёмны, Ходзім сьлепакамі, Судзімся і б‘емся З роднымі братамі,
І адзін другога Часта акрадаем, І куды йдзе праца, Самі мы ня знаем.
Пуста, бедна ў хатах, Чад і гразь і сырасьць… Хто нас ў кут аціснуў? Чыя гэта міласьць?
На каго мы робім? Што за гэта маем? На каго ўсе сокі, Сілы вынішчаем?
Пад ярмом адвечным Шлі мы без дарогі, Натрудзіўшы плечы, Зьверадзіўшы ногі.