У ШКОЛКУ
Ярка на камінку Смольны корч палае. Бацька на калодцы Лапці выплятае.
Латае халацік На услоне матка: Ў школку заўтра пойдзе Іх сынок Ігнатка!
Сын васьмігадовы Корчык падкладае, З бацькавай работы Вочак ня спускае.
Сьветлая галоўка Мысьлямі занята, Многа ўсякіх думак У вачох Ігната!
— Ну, Ігнат, глядзі, брат, Ня дурэй, вучыся. Годзі жыць бяз дзела — За буквар вазьміся!