ДУБ
Сілачом стаіць Дуб разложысты, І здалёк відаць Пышны верх яго.
А ўнізе пад ім Нёман коціцца, Срэбрам-стужкаю Павіваецца.
У нагах трава Нізка сьцелецца, А вакол ляжыць Травяністы луг.
Ўглыб зямлі вайшлі Карані яго. Крэпка дуб стаіць, Не варушыцца!
Так размашыста Параскіданы Ва ўсе стораны Лапы крэпкія.