Пагуляў на волі Вецер лёгкакрылы, Пагуляў і будзе: Адпачынь, пахілы!
Паламаў ты лесу, Стрэх сарваў ня мала, З хмарамі і з громам Спрэчку вёў, бывала.
Рваўся ты ў прасторы Ў стэп шырокі, сіні, Ды закалыхалі Ветрыка пустыні…
Што-ж? уляжся, вецер, Хоць ў чужой даліне, Бо ці ня ўсё роўна Дзе цябе ні кіне.
Доля бедачына, Мачыха ліхая, Бо ня маеш, браце, Свайго роду, краю…