Старонка:Zbor t1v1 1928.pdf/121

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ВЯСНА

Вясна, вясна
Жаданая!
Ты прыдзеш зноў,
Ты вернешся!

Вясёлы сьпеў,
Прыветлівы
Вады ў руч‘ёх
Пачуецца.

Ачнецца гай
І з песьнямі
Ў зялёны ліст
Адзенецца.

Напоўніць лес
Птушыны сьвіст,
Травою луг
Адзенецца.

А з полудня
З маланкаю
Хмурыначка
Націсьнецца.