ЗІМА
Надышлі марозы, Рэчкі закавалі, Белыя бярозы Шэранем убралі.
Замялі дарогі Ветрыкі сьнягамі. Лес, як дзед убогі З доўгімі вусамі,
Апусьціў галіны І стаіць журботна. Зрэдка верхавіны Зашумяць маркотна,
Мяккая пярына Вочы адбірае. Белая раўніна — Ні канца, ні краю.
Пад пялёнкай белай Травы і лісточкі. Рэчка анямела, Змоўклі ручаёчкі.