Старонка:Zbor t1v1 1928.pdf/110

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Люблю пазіраць я
На поле вясной,
Як ветрык жартліва
Плыве збажыной.

Калышацца жыта,
Радамі бяжыць,
А хваля паветра
Дрыжыць і дрыжыць…

Люблю я прывольле
Шырокіх палёў,
Зялёнае мора
Буйных каласоў.

1909 г.

|}